Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Бібліятэкі

Андрэй Раманавіч Васілюк нарадзіўся 2 снежня 1888 г. у в. Здзітава Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер у межах г. Жабінка Брэсцкай вобласці). З дзяцінства хлопчык адрозніваўся дапытлівасцю, імкненнем да ведаў і кніг. Услед за Здізтаўскай пачатковай школай скончыў пачатковую школу павышанага тыпу ў мястэчку Супрасль Беластоцкага павета і Свіслацкую настаўніцкую семінарыю.

Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі (1944) пачалі стварацца і бібліятэкі. Ляхавіцкая раённая бібліятэка была створана 3 студзеня 1945 г., размясцілася ў фае Дома культуры. Першымі яе загадчыкамі былі Алена Давыдаўна Мурзіч, Вольга Антонаўна Канопкіна. У чэрвені 1946 г. бібліятэку прыняла Марыя Пракопаўна Кухарава-Пінчук.

Брэсцкая абласная бібліятэка была адкрыта на падставе рашэння Брэсцкага аблвыканкама 27 студзеня 1940 г. Яе першым дырэктарам быў Барыс Маркавіч Сінягаў (1914–1941), які разам з дванаццацю штатнымі супрацоўнікамі правёў вялікую работу па адборы літаратуры з кніжных фондаў бібліятэк горада і камплектаванні ядра фонду кнігамі, атрыманымі з Гомельскай вобласці, РСФСР і іншых рэспублік СССР. На пачатак 1941 г. кніжны фонд установы складаў 35 000 экз.

Сельская бібліятэка аг. Тышкавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці вядзе свой летапіс з 1949 г., калі ў вёсцы з’явілася хата-чытальня. Першым загадчыкам хаты-чытальні быў Мікалай Васільевіч Кандэрэшка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950 г. быў створаны кніжны фонд, тады ўжо было 100 пастаянных чытачоў. У першыя гады хата-чытальня месцілася ў прыватным доме.

Гісторыя бібліятэчнай справы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці звязана з гістарычным развіццём рэспублікі. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 г. пачала працаваць Іванаўская раённая бібліятэка. Яна размяшчалася ў доме мясцовага святара. Першыя кнігі для бібліятэчнага фонду сабралі мясцовыя жыхары.

Гарадскі пасёлак Дамачава з 1940 года быў раённым цэнтрам Брэсцкай вобласці. Як і ва ўсіх райцэнтрах, створаных пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, тут з’яўляліся адпаведныя ўстановы, у тым ліку бібліятэчныя. З успамінаў Т. І. Лобач, былога бухгалтара Дамачаўскага пассавета: «Дамачаўская бібліятэка была створана яшчэ да вайны. Знаходзілася яна на вуліцы Леніна ў драўляным двухпавярховым будынку». У час Вялікай Айчыннай вайны, а Дамачава было акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з першага дня, бібліятэка была страчана.

Брэсцкая абласная дзіцячая бібліятэка была афіцыйна створана 1 студзеня 1961 года на базе аддзела абслугоўвання дзяцей Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, якое з’явілася пры абанеменце ў 1945 годзе. З 1956 года загадчыцай дзіцячага аддзела была Клаўдзія Дзмітрыеўна Камісарава (Пятрэнка; 1922–2005), якая адпрацавала ў бібліятэцы больш за 40 гадоў. Яна выдатна ведала літаратуру, сфарміравала цудоўны фонд, трапятліва адносілася да кніг.

Брэсцкая гарадская бібліятэка была створана  ў 1940 годзе, калі ў далучаным да БССР горадзе стваралася савецкае культурнае асяроддзе.Размяшчалася яна па вул. Камсамольскай, 46. Першапачакова кніжны фонд складаў 2120 экз., затым пачалі паступаць кнігі з дзяржфонду Расіі. Гэта былі творы класікаў марксізму-ленінізму, кнігі па гісторыі УКП(б) і КП(б)Б, творы рускіх і савецкіх пісьменнікаў, замежная класіка ў перакладзе на рускую мову і ў арыгінале.

Брэсцкая абласная бібліятэка была адкрыта на падставе рашэння Брэсцкага аблвыканкама 4 студзеня 1940 года. Яе першым дырэктарам быў Барыс Маркавіч Сінягоў (1914–1941), які разам з дванаццацю штатнымі супрацоўнікамі правёў вялікую работу па адборы літаратуры з кніжных фондаў бібліятэк горада і камплектаванні ядра фонду рускамоўнымі кнігамі, атрыманымі з Гомельскай вобласці, Расіі і іншых рэспублік СССР. На пачатак 1941 года кніжны фонд установы складаў 35 тысяч экземпляраў.